Мяжа́ — аграгарадок (да 2009 г. вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе , якая злучае вёску з горадам Гарадок, за 42 км на паўночны ўсход ад Гарадка і за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 75 км ад Віцебска. Цэнтр сельсавета.
Мяжа размешчана на беразе ракі Ловаць, каля азёр Мяжа і Сосна.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVII ст. сяло Межы ў Суражскім павеце Полацкай губерні, з 1814 г. маёнтак ва ўласнасці памешчыкаў Глінскіх. У 1850 г. у маёнтку дзейнічалі ветравы млын, млын з коннай цягай і вінзавод. У канцы XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе ў маёнтку дзейнічалі царква і вінзавод. З 17 ліпеня 1924 да 8 ліпеня 1931 г. вёска з'яўлялася цэнтрам Мяжанскага раёна. З 20.8.1924 г. Мяжа цэнтр сельсавета ў Мяжанскім раёне (з 8.7.1931 і з 25.12.1962 г. ў Гарадоцкім раёне, з 12.2.1935 г. у Мехаўскім раёне, з 18.3.1938 ў Езярышчанскім раёне). У 1926 годзе ў вёсках Мяжа-1 і Мяжа-2 дзейнічалі 2 сталярныя і 2 шавецкія саматужныя майстэрні, бакалейная лаўка, кузня, сельскагаспадарчая арцель «Мяжа», хата-чытальня, з 1927 г. нафтавы млын. З 1932 года ў Мяжы дзейнічалі ільнозавод і шавецкая майстэрня «Гігант». Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі з ліпеня 1941. Вызвалена ў снежні 1943 г. Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса імя А. Я. Казлова. У 1980 годзе ў Мяжы дзейнічаў народны ансамбль песні і танца «Маладосць».
Насельніцтва 3 жыхары (1905) 107 жыхароў, 24 двары (1920) 376 жыхароў (1959) 587 жыхароў (1970) 244 жыхары, 97 двароў (2000)
Інфраструктура ЛясніцтваСайт ААТ «Віцебскдрэў» Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Бальніца і аптэка Аддзяленне сувязі Аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк»
Памятныя мясціны Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Помнік на магіле Героя Савецкага Саюза А. Я. Казлова. Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля вёскі паселішча (3-е тысячагоддзе да н.э.) і 2 курганныя могільнікі
Літаратура
Спасылкі Новый агрогородок Ключ от агрогородка Возера Мяжа
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці