Аркадзь Уласавіч Гусакоў (нарадзіўся г., вёска Ужляціна, ) — беларускі гаспадарчы, дзяржаўны дзеяч. Член КПСС з 1943 г. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія У 1944—1959 гг. у савецкіх органах у Шумілінскім, Любанскім, Клічаўскім, Слуцкім раёнах. У 1959—1967 гг. старшыня калгаса імя Дзяржынскага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. З 1967 г. у сістэме Міністэрства гандлю БССР.

Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Званне прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі льну.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1966—1971 гг.

Літаратура Гусакоў Аркадзь Уласавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1971. — Т. 4. — С. 92.

Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў