Віфінія (, ) — старажытная гістарычная вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі. Назва паходзіць ад фракійсіх народаў віфінаў і фінаўСтрабон, Кніга XII, III:3, якія перасяліліся на гэтую тэрыторыю ў першай палове 1 тысячагоддзя да н. э.

Згодна антычным аўтарам Віфінія прылягала да Басфора, межавала з Пафлагоніяй на ўсходзе, Фракіяй і Мізіяй на захадзе, Фрыгіяй на поўдні. У старажытнасці ўваходзіла ў склад Лідыі, потым дзяржавы Ахеменідаў. У 298 - 74 гг. да н. э. вылучылася дзяржава Віфінія з цэнтрам у Нікамедыі. Апошні манарх, стомлены барацьбою з Мітрыдатам Еўпатарам, перадаў яе ў валоданне рымлянам, якія стварылі асобную правінцыю Віфінію.

Гл. таксама Гераклея Пантыйская

Літаратура The Oxford Encyclopedia of Ancient Greece and Rome. / Ed. by Michael Gagarin, Oxford University Press, 2010

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Блізкага Усходу Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:Правінцыі Рымскай імперыі