Эагр () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог аднайменнай ракі ў Фракіі, заступнік вінаробаў. Нашчадак тытана Атланта, муж музы Каліопы, бацька знакамітых музыкантаў Арфея і Ліна. У міфах пра Арфея часам атаясамляўся з Апалонам. У больш позніх сачыненнях маляваўся як паслядоўнік Дыяніса.

Спасылкі OEAGRUS ORPHEFS — ΟΡΦΕΥΣ

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Фракійцы