Эбека — дзеючы вулкан на востраве Парамушыр Вялікай Курыльскай грады.

Складаны стратавулкан з некалькімі вяршыннымі кратарамі. Вышыня 1156 м. Размешчаны на поўначы вострава; у паўночнай частцы хрыбта Вярнадскага. На вяршыні цэнтральнага конусу, выцягнутага ў мерыдыянальным кірунку, тры датыкальныя кратары дыяметрам па 250—350 м і глыбінямі 70-100 м. Іх атачае паўкольцавы грэбень дыяметрам 3—5 км — разбуранай сомай. У кратарах — гарачыя азёры, тэрмальныя крыніцы, сальфатары.

Адзін з самых актыўных вулканаў Курыльскіх астравоў. Гістарычныя вывяржэнні 1793, 1859, 1934—1935, 1963, 1967, 1987—1990, 1998, 2007, 2009 гг. Падчас вывяржэння ў верасні 1859 года, густыя серныя пары ахіналі суседні востраў Шумшу, выклікаючы ў жыхароў млоснасць і галаўны боль.

Літаратура

Спасылкі Актыўныя вулканы Курыльскіх астравоў. Кароткае апісанне Global Volcanism Program — Ebeko Volcano Live

Катэгорыя:Вулканы Курыльскіх астравоў Катэгорыя:Актыўныя вулканы