Ганна Іва́наўнаНапісанне Ганна Іванаўна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.28. (17 (27) лютага 1693 — 17 (28) кастрычніка 1740) — расійская імператрыца (1730—1740) з дынастыі Раманавых.

Біяграфія

Другая дачка цара Іаана V (суправіцеля цара Пятра I) ад Праскоўі Фёдараўны Салтыковай. Была выдадзена замуж у 1710 за герцага Курляндскага Фрыдрыха Вільгельма; зрабішыся ўдавой праз 4 месяца пасля вяселля, засталася ў Курляндыі. Пасля смерці Пятра II была запрошана ў 1730 на расійскі прастол Вярхоўным тайным саветам як манарх з абмежаванымі паўнамоцтвамі, але забрала ўсю ўладу, разагнаўшы Вярхоўны савет. Час яе кіравання пазней атрымаў назву біронаўшчына паводле імені яе фаварыта Эрнста Бірона.

Гл. таксама Педрыла

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ад хваробы нырак Катэгорыя:Імператары расійскія