У́бсу-Нур (), раней Убса — бяссцёкавае салёнае возера ў Манголіі і Расіі (Рэспубліка Тува, у якой знаходзіцца невялікі паўночны фрагмент ўзбярэжжа і акваторыі возера), самае вялікае па плошчы на тэрыторыі Манголіі і самае вядомае з Катлавіны Вялікіх азёр. З 2003 года яно з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Убсунурскага басейна.

Плошча паверхні 3350 км². Даўжыня 84 км, найбольшая шырыня 79Гречушникова М. Г. Убсу-Нур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км. Найбольшая глыбіня 20 м, сярэдняя — 6 м. Аб’ём вады ў возеры 35,7 км³. Плошча вадазбору 70 100 тыс. км². Берагі ракі нізкія, пустынныя.

У возера ўпадаюць рэкі Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол і інш.

Літаратура  — С. 156.

Спасылкі Гречушникова М. Г. Убсу-Нур // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Убсу-Нур (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org

Катэгорыя:Азёры Расіі Катэгорыя:Салёныя азёры Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Манголіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі Катэгорыя:Памежныя азёры Катэгорыя:Азёры Манголіі