Фіялка сабачая, Браткі лесавыя (Víola canína) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка сямейства фіялкавыя.
Назва
Фіялка сабачая, парушэнец мужчынскі, уражнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, падцернік Ботанический словарь, Спб, 1878, раннік, уразнік, браткі сабачныяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, сярдзечнік.
Батанічнае апісанне Мнагалетнік вышынёй 5-15 см з тонкім, кароткім галінастым карэнішчам. Сцёблы без прыкаранёвых разетак, шматлікія (5-12), узыходзячыя, утвараюць дзярноўнікі. Уся расліна голая або крыху валасістая.
Сцябловае лісце чаргавальнае, з хвосцікам, роўнымі па даўжыні ліставымі пласцінкамі, голыя або каля асновы трохі пушыстыя. Форма лісця ад яйкападобнай да ланцэтнай, ліставыя пласцінкі — дробныя (1-1,5 см). Прылісткі сярэдняга сцябловага лісця ланцэтныя.
Кветак на адным сцябле некалькі, яны размешчаны па адной на доўгіх пазушных кветаножках. Кветкі 5-пялёсткавыя, абодваполыя, няправільныя, 15-18 мм даўжыні, светла-сінія. Тычачак 5.
Квітнее ў маі-чэрвені, часам паўторна ў канцы лета.
Падвіды
— у крыніцы пад назвай
Класіфікацыя
Таксанамія
Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Травы