Вага́й () — рака ў Цюменскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша.
Даўжыня ракі 555Вагай // Государственный водный реестр РФ км, плошча вадазбору 23 000 км². Сярэдні расход вады: 16 м³/с (за 109 км ад вусця); 20 м³/с (каля сяла Чорнае). Рака выцякае з возера РямаўскаеСурков В. В. Вагай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» на Ішымскай раўніне. Працякае ў паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Іртыш каля сяла Вагай, за 55 км ніжэй вусця ракі Табол. Даліна Вагая шырокая, з пакатымі схіламі. Пойма двухбаковая, шырынёй у ніжнім цячэнні да 2 км. Рэчышча меандруючае, умерана звілістае, шырынёй да 80 м. Увесну рака моцна разліваецца, летам мялее. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 8,23 м³/сек. Рака суднаходная у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Ашлык, Агітка, Янтар, Іліней, Балахлей, Батурына, Бараўлянка (Баброўка), Смародзінка (Камышынка), Емец, Лама, Краснаяр, Каш, Крутая і інш.
У вусці Вагая (Ермакова затока) загінуў Ярмак Цімафеевіч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Вагай // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Вагай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Іртыша