Вальтэр Флемінг (; , г. Заксенберг, Германія — ) — нямецкі вучоны ў галіне гісталогіі.

Скончыў універсітэт у г. Ростак (1868). Прафесар універсітэтаў у Празе (з 1873) і Кілі (1876—1901).

Навуковыя працы па гісталогіі малюскаў, рэгенерацыі тканак, праблемах будовы клетак, структуры ядра і цытаплазмы; апісаў прамое і непрамое дзяленне жывёльных клетак, будову ядра ў інтэрфазе. Распрацаваў метад фіксацыі (вадкасць Флемінга) і афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў.

Літаратура Леанцюк А. Флемінг // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Катэгорыя:Біёлагі Германіі