Я́сень () — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ясенскага сельсавета.
Гісторыя Каля вёскі знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік з 20 насыпаў, які належаў дрыгавічам і датуецца да XI—XII стагоддзямі. Сама вёска вядома з XVI стагоддзя, у 1524 годзе — сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1579 годзе дзейнічала царква. У 1581 годзе сяло было ў складзе прыватнага маёнтка Глуск Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1795 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска з’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лойкі. У 1897 годзе ў Замошскай воласці Бабруйскага павета, было 70 сялянскіх гаспадарак, 80 жылых пабудоў, 532 жыхары, працавалі царква, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. Побач з вёскай знаходзілася аднайменная сядзіба. У 1907 годзе адкрыта народнае вучылішча.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнае вучылішча створана працоўная школа 1-й ступені. У 1922 годзе адкрыта хата-чытальня.
З 15 ліпеня 1935 года па 16 ліпеня 1954 года Ясень меў статус рабочага пасёлкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении рабочего поселка Ясень, Осиповичского района, Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
Перад вайной у вёсцы жыло 482 чалавекі ў 120 дварахЯсень .
Вёска Ясень была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года. Гета ў Ясені існавала з лета 1941 года. У лютым 1943 года гітлераўцамі было спалена 108 двароў, забіта 11 чалавек. У сакавіку 1942 года вязняў расстралялі за кіламетр ад станцыі Ясень, падчас гэтай расстрэлаў здолеў уцячы толькі адзін чалавек. Па даных музея Яд Вашэм, у Ясені былі забітыя звыш 140 чалавек
У 2001 годзе было 182 двары, 469 жыхароў.
Помнікі У вёсцы знаходзяцца помнікі памяці настаўнікаў і вучняў мясцовай школы, якія загінулі ў 1941—1945 гадах. Таксама ўсталяваныя помнікі на магілах савецкага лётчыка А. Баранава, які загінуў у баі ў 1941 годзе, і Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Гарбацэвіча.
Крыніцы
Спасылкі
Паходжанне вёсак і іх гістарычная даведка
Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Ясенскі сельсавет