Пётр Качура (, ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2002).

Кар’ера футбаліста Клубная Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасці асноўнага нападніка, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993/94.

У ліпені 1996 года перайшоў у англійскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Быў прызнаны найлепшым іграком «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў.

Пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі і Расіі. Завяршыў кар’еру ў 2005 годзе ў складзе мінскага «Дынама».

Міжнародная На працягу 1994—2002 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера Пасля завяршэння кар’еры іграка застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007 года, пасля правальнага кубкавага матча (паражэнне 0:3 ад «Нёмана») быў адстаўлены. Пазней працаваў у гродзенскім «Нёмане».

З 2012 года зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой камандыПетр Качуро назначен главным тренером минского «Динамо-2». У жніўні 2013 года быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублемУ дублеров минского "Динамо" новый тренер і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».

У чэрвені 2014 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з ТаджыкістанаПетр Качуро возглавил команду из Таджикистана. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь, узначальваў юнацкую каманду мінскага «Дынама», а ў студзені 2016 года ўвайшоў у селекцыйны аддзел клуба, таксама ў першай палове 2016 года быў трэнерам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 года стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»Качуро покинет минское «Динамо».

У студзені 2017 года стаў галоўным трэнерам «Ліды»Петр Качуро возглавил "Лиду". Пад кіраўнітцвам Качуры лідскі клуб скончыў першую палову сезона 2017 на 13-м месцы ў табліцы з 16. У ліпені таго ж года пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваннем у іншым месцыПетр Качуро покинул пост главного тренера "Лиды".

У верасні 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»Качуро вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ». У студзені 2022 года пакінуў клуб і перайшоў на працу з юнакамі ў акадэміі расійскага клуба «Сочы»Петр Качуро продолжит тренерскую карьеру в России.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PROЕрмакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO.

Дасягненні Ігравыя Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1993/94, 1994/95, 1995 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992/93 Уладальнік Кубка Беларусі: 1994 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 1993/94 (21 гол)

Трэнерскія Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Ліда Катэгорыя:Трэнеры ФК Хайр Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Чэнду Блэйдс Катэгорыя:Ігракі ФК Шэфілд Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-93 Мінск