Міхаіл Барысавіч Кроль (,  — ) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). 

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1901). У 1923—1932 гадах загадчык кафедры, дэкан медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1930—1932 гадах дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. З 1933 года дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1935—1939 гадах адказны рэдактар часопіса «Неўрапаталогія і псіхіятрыя».

Заснавальнік беларускай школы неўрапатолагаў. У клінічнай практыцы выкарыстаў метад хранаксіі, які дазваляе даследаваць тонкія функцыі нервовай сістэмы. Звярнуў увагу на ўзаемную абумоўленасць гнозісу, праксісу і маўлення. На клінічным матэрыяле паказаў значэнне адаптацыйнай ролі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Займаўся віруснымі нейраінфекцыямі (шаленства, сыпны тыф, праказа), вывучаў тайговы энцэфаліт.

Асноўныя працы Невропатологические синдромы. 2 изд. М.; Л.: Биомедгиз, 1936.

Літаратура

Спасылкі Ректоры университета // Белорусский государственный медицинский университет Міхаіл Барысавіч Кроль у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Неўролагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Псіхіятры Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы БДУ