thumb|250px|матч Регбі-7 Рэгбі-7 () — разнавіднасць класічнага рэгбі, якая зарадзілася ў Шатландыі. Назва тлумачыцца тым, што ў кожнай камандзе ўсяго па сем ігракоў (тры нападнікі і чатыры абаронцы), а гульня складаецца з двух таймаў па сем хвілін (перапынак — адна хвіліна).
У цяперашні час рэгбі-7 культывуецца амаль у 100 краінах. У камандзе 7 ігракоў (4 абаронцы і 3 нападнікі), а таксама трое запасных. Працягласць матчу — 2 таймы па 7 хвілін з хвілінным перапынкам паміж імі (у фінале — 2 таймы па 10 хвілін з перапынкам паміж таймамі ў 2 хвіліны). Пры неабходнасці прызначаецца дадатковы час — 5 хвілін. У выпадку, калі адной з камандаў атрымаецца пры гэтым дамагчыся поспеху, гульня спыняецца.
Гэты дынамічны від рэгбі паспеў трапіць у заяўку на ўдзел у праграме Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, але быў адхілены. 9 кастрычніка 2009 года на 121 сесіі МАК у Капенгагене 81 голасам супраць 8«The International Olympic Committee (IOC) elected golf by an 63-27 vote and rugby by an 81-8 vote» Golf and rugby on the way to Rio было вырашана ўключыць рэгбі-7 у праграму Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйраhttp://www.olympic.org/irb.
Катэгорыя:Камандныя віды спорту Катэгорыя:Рэгбі Катэгорыя:Летнія алімпійскія віды спорту