Стакгольмскі стадыён () або Стакгольмскі алімпійскі стадыён () — мультыспартыўны стадыён у Стакгольме, Швецыя.
Гісторыя Стадыён быў пабудаваны да Алімпійскіх гульняў 1912 па праекце архітэктара Торбена Грута. Пры будаўніцтве стадыёна была змененая лінія віражоў бегавой дарожкі, у выніку чаго даўжыня дарожкі скарацілася да 380 метраў 33 сантыметры, хоць круг павінен быў складаць дакладна 400 метраў. Першапачаткова на трыбунах было 2 ярусы, пасля правядзення Гульняў верхні ярус быў разабраны. Стакгольмскі стадыён з’яўляецца адным з самых невялікіх па ўмяшчальнасці сярод Алімпійскіх стадыёнаў.
Побач з арэнай у 1973 годзе была адкрыта станцыя метрапалітэна «Стадыён».
Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Швецыі Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Стакгольма Катэгорыя:Спорт у Стакгольме