Вяйгела, Вейгела. — С. 429 (Weigela) — род кустоў сямейства бружмелевых. Род названы ў гонар нямецкага прафесара хіміі, фармацыі і батанікі Крысціяна Эрэнфрыда фон Вайгеля.
Апісанне
Лістападныя кусты вышынёй да 3 м з прамастойнымі парасткамі. Лісце супраціўнае, радзей чаргаванае, простае, эліпсоіднае, пілаватае па краі. Кветкі абодваполыя, буйныя фіялетава-ружовыя, часам белыя, па 1-6 на канцах маладых пазушных або верхавінных галінак. Плод — двухгняздовая каробачка.
Пашырэнне Каля 15 відаў пашыраны ў лясах ва Усходняй Азіі. Многія віды разводзяць як кветкавыя расліны. Выкарыстоўваюцца для пасадак групамі, афармлення ўзлескаў. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бружмелевыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей