Рыкард Ёханес Сандлер (; — ) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з лідараў Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі.
Біяграфія У 1912—1914 гадах быў рэдактарам часопіса «Тыдэн». З 1912 па 1917 год абіраўся членам ніжняй палаты Рыксдага, з 1919 года — член верхняй палаты. У 1918—1920 гадах статс-сакратар міністэрства фінансаў. У 1920-я гады Р. Сандлер некалькі разоў займаў высокія пасады ў шведскім ўрадзе — міністра фінансаў (1920), міністра без партфеля (1921—1923), міністра гандлю (кастр. 1924 — студз. 1925) і прэм’ер-міністра (студз. 1925 — чэрв. 1926). Калі сацыял-дэмакраты ў 1932—1936 і 1936—1939 гадах фарміравалі ўрад у Швецыі, Р. Сандлер займаў пасаду міністра замежны спраў у верасні 1932 — снежні 1939 года, з перапынкам на некалькі месяцаў летам 1936 года. У 1939 годзе, у знак пратэсту выйшаў са складу ўрада, бо лічыў, што Швецыя аказвае недастатковую падтрымку Фінляндыі ў час савецка-фінляндскай вайны.
Аўтар перакладу трох тамоў «Капітала» К. Маркса на шведскую мову, працы пра СССР «Практычнае ажыццяўленне сацыялізму» і інш. прац па сацыяльных пытаннях.
Літаратура Wahlbäck K. Rickard Sandlers nordiska politik // Socialdemokratin och svensk utrikespolitik: från Branting till Palme / d. B. Guldt, K. Kisgeld. — Stockholm, 1990. ISBN 91-971458-1-5 — S. 29-49.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Швецыі