Пол Джозеф Уайц (; нар. , Эры, штат Пенсільванія) — лётчык-астранаўт ЗША, капітан 3-га рангу ВМС ЗША.
Біяграфія У 1964 атрымаў ступень магістра навук па авіяцыйнай тэхніцы ў вышэйшай школе ВПС у Мантэрэе (штат Каліфорнія). У 1956 завяршыў курс лётнай падрыхтоўкі ў Корпус-Крысці (штат Тэхас). З 1966 у групе касманаўтаў. 25 мая - 22 чэрвеня 1973 сумесна з Ч. Конрадам і Дж. Кервінам здзейсніў палёт у космас у якасці члена 1-га экіпажа арбітальнай станцыі "Скамлэб", запушчанай 14 мая 1973. Падчас палёту, які доўжыўся 28 сутак 50 хвілін, Уайц сумесна з Конрадам выходзіў у адкрыты космас (1 гадзіна 36 хвілін).
Катэгорыя:Астранаўты ЗША