Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр (, раней Венгерскі каралеўскі оперны тэатр) — найбуйнейшы венгерскі оперны тэатр, знаходзіцца ў Будапешце. Адкрыўся ў 1884 годзе.

Венгерская дзяржаўная опера размешчана ў VI акрузе Будапешта (Тэрэзвараш), у Пешце, па адрасе: праспект Андрашы 22. Будынак тэатра вытрыманы ў стылі неарэнесансу і пабудаваны архітэктарам Міклашам Іблем ў перыяд паміж 1875 і 1884 гадамі, багата ўпрыгожана выкананымі ў стылі барока арнаментамі, скульптурамі і карцінамі. Асабліва цікавы насценны жывапіс працы Берталана Секея, Мора Тана і Карая Лоца ўздоўж лесвіц ўнутры будынка і ў глядзельнай зале.

Умяшчальнасць 1261 месца. Зала мае форму падковы і займае 3-е месца па акустыцы ў Еўропе пасля міланскай Ла Скала і Парыжскага опернага тэатра.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатры паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатры Будапешта Катэгорыя:З’явіліся ў 1884 годзе Катэгорыя:1884 год у Будапешце