Фёдар Васілевіч Аляшкевіч (, в. Балотца, Навагрудскі павет — ) — беларускі нейрахірург. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1980). 

Біяграфія Нарадзіўся 5 мая 1936 года ў в. Балотца Навагрудскага павета (цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

Скончыў Шчорсаўскую сярэднюю школу«Помочь может только профессор Олешкевич!». У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1959—1961 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення Суботніцкай участковай бальніцы, намеснік галоўнага лекара Іўеўскага раёна. З 1974 г. — дацэнт, прафесар, загадчык курсам нейрахірургіі Мінскага медінстытута, з 1989 г. — загадчык кафедры, з 2007 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1980—2000 гг. — галоўны нейрахірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гг. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

Навуковыя даследаванні прысвечаны сасудзістым парушэнням галаўнога мозгу, чэрапна-мазгавым траўмам, пухлінам галаўнога мозгу, эпілепсіі, болевым сіндромам. Распрацаваў і ўжыў новы метад лячэння артэрыяльнай спазмы мазгавых сасудаў — мясцовае ўздзеянне навакаінаміду на сасуды мозгу. Упершыню вывучыў ролю і значэнне перакіснага акіслення ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме.

Памёр 29 снежня 2008 года.

Асноўныя працы Травма нервной системы. Мн., 1988.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016. Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008 гг. — Минск, 2008.

Спасылкі Фёдар Васілевіч Аляшкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нейрахірургі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Нейрахірургі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ