Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, пабудаваны ў цэнтры вёскі Палонка Баранавіцкага раёна ў пачатку ХХ стагоддзя. Да гэтага часу ў вёсцы мелася драўляная 7 класа Параскевінская царква, пабудаваная на падмурку дамініканскага кляштара (да 1830 г. тут знаходзіўся каталіцкі кляштар дамініканцаў). У 1895 г. прыхаджане набылі 10-пудовы звон. Архітэктура Кампазіцыя храма мае сіметрычна-восевую аб'ёмна-прасторавую будову. Да квадратнага ў плане асноўнага сасновага зруба далучаюцца: з усходу — пяцігранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з захаду — прытвор з трох'яруснай (васьмярык на двух чацверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага зруба завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на невысокім шатры. Падобныя 4 галоўкі ўстаноўлены па вуглах зруба. Фасады расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер

Інтэр'ер храма асвечаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і арачнымі вокнамі светлавога барабана. Апсіду вылучае драўляны іканастас позняй работы. Абраз 18 ст. «Маці Божая Апека».

Літаратура — С. 646. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213. Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Палонка (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1937 год у Беларусі