Маро́завічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр дзяржаўнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Вёска з’яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. Дзейнічалі народнае вучылішча і карчма. У 1809 годзе маёнтак належаў В. Лышчынскай, якая мела 1080 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Лышчыцкай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польская Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астрамечава».

Насельніцтва 36 гаспадарак, 66 жыхароў (2005) 51 двор, 215 жыхароў (1876) 409 жыхароў (1897) 36 двароў, 168 жыхароў (1921)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Вера Якаўлеўна Ляшук, беларускі літаратуразнавец

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна