Весланогі, весланогія жабы (Rhacophoridae) — сямейства бясхвостых земнаводных (Anura).

Распаўсюджанне Весланогі сустракаюцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы, Мадагаскары, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Малайскім архіпелагу. Большасць відаў жыве на дрэвах.

Апісанне Гэтыя жабы могуць пералятаць з дрэва на дрэва дзякуючы шырокай перапонцы паміж пальцамі. На пальцах ёсць уздуцці, якія, калі жаба прыціскае лапкі да цвёрдай паверхні, ператвараюцца ў прысоскі.

Размнажэнне З вадкасці, якую вылучае самка ў сезон размнажэння, яна лапкамі ўзбівае пену. Часам ёй дапамагае самец. У гэтую пену самка адкладае ікрынкі. Месца для размнажэння размешчана акурат над вадаёмам, і апалонікі, прарваўшы пенную абалонку, падаюць у ваду.

Гл. таксама Polypedates cruciger

Спасылкі Весланогі (Rhacophoridae): біялогія, экалогія, паводзіны

Катэгорыя:Сямействы земнаводных