Рапа́ны (Rapana) — род драпежных марскіх пярэднешчэлепных малюскаў сямейства пурпуровых смаўжоў.

Род налічвае 5 відаў, пашыраныя ў морах Далёкага Усходу. Від Рапана тамазіяна (Rapana thomasiana або Rapana venosa) быў занесены ў Чорнае мора і распаўсідзіўся па ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Ракавіна малюскаў даўжынёй да 22 см, шаравата-карычневага колеру са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае. Вусце можа мець белую, жоўтую і аранжавую афарбоўку. Кормяцца двухстворкавымі малюскамі (вустрыцы, мідыі), для якіх выдзяленні гіпабранхіяльных залоз рапанаў з’яўляюцца атрутнымі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бруханогія