Рафаэле Вівіяні (, Кастэламарэ-ды-Стабія — , Неапаль) — італьянскі драматург, акцёр і рэжысёр. Напісаў звыш 60 п’ес, галоўным чынам на неапалітанскім дыялекце, героямі якіх з’яўляюцца простыя людзі. Вівіяні пачаў з аднаактовых і двухактовых п’ес («Завулак», 1918, «Капуанскія вароты», 1918, «Кафэ ноччу і днём», 1919, «Неапалітанская вёска», 1919, і інш); пасля 1922 перайшоў да стварэння трохактовых камедый, пабудаваных на вострых сацыяльна-псіхалагічных канфліктах («Рыбакі», 1924, «Цыганы», 1926, «Апошні вулічны валацуга», 1932, «Махляр мімаволі», 1932, «Іуляры», 1942). Дыялектальны тэатр Вівіяні, цесна звязаны з масавым дэмакратычным гледачом, падвяргаўся ганенням з боку фашысцкіх уладаў.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Рафаэле Вівіяні · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.