Асаковыя (Cyperaceae) — сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты.

Арэал

Адрозніваецца каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі найбольш вядомыя асака, балотніца, чарот азёрны.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

Некаторыя роды

Паводле базы даных The Plant List (2013) сямейства ўключае 110 родаўCyperaceae // The Plant List (2013). Version 1.1.. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу. Сярод іх ёсць кармавыя, харчовыя, лекавыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы раслін