Вольга Уладзіміраўна Гайко ( ) — беларуская актрыса балета. Народная артыстка Беларусі (2012). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002). Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Тэатральнае мастацтва» (2012).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. У 1997 годзе прынята ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

Творчасць У рэпертуары: «Дон Кіхот» (Кітры), «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія), «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу), «Жызэль» (Жызэль), «Эсмеральда» (Эсмеральда), «Карсар» (Медоры), «Ціль Уленшпігель» (Неле), «Страсці» (Рагнеда), «Кармэн-сюіта» (Кармэн), «Жар-птушка» (Жар-птушка), «Вясна свяшчэнная» (Дзева-выбранніца), «Карміна Бурана» (Каханая і Блудніца), «Марная засцярога» (Ліза), «Макбет» (Лэдзі Макбет), «Спартак» (Фрыгія), «Баядэрка» (Нікія), «Шчаўкунок» (Маша), «Рамэа і Джульета» (Джульета), «Каханне пад вязамі» (Абі), «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма), «Трыстан і Ізольда» (Ізольда), «Папялушка» (Фея), «Сільфіда» (Сільфіда), «Тамар» (Тамар), «Шахеразада» (Забеіда), «» (Пахіта), «Беласнежка і сем гномаў» (Мачаха), «Серанада» (Цёмны анёл).

Спасылкі Вольга Гайко на сайце Нацыянальнага тэатра оперы і балета Вольга Гайко // Сайт Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь Лаўрэаты Прэмiі Беларускага прафсаюза работнiкаў культуры ў сферы культуры і мастацтва 2012 года // Газета «Культура», № 41 (1063) 13.10.2012 — 20.10.2012.

Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах