Манітоба (Manitoba) — возера ў цэнтральнай частцы Канады, у басейне ракі Нельсан.
Плошча 4,7 тыс. км². Глыбіня да 20 метраў. Манітоба — рэшта былога вялікага прылядніковага возера Агасіс. Мае сцёк у возера Вініпег па рацэ Дафін. Багатае рыбай (сіг, акунь, шчупак і іншыя) і вадаплаўнай дзічынай. На паўднёвым беразе — арніталагічная станцыя. Наваколлі Манітобы — папулярнае месца адпачынку.
Катэгорыя:Азёры Манітобы