Пагубя́цічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 33 кіламетры на паўночны захад ад Брэста.
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Сягнеўшчына. У 1858 годзе налічвалася 159 рэвізскіх душ. Уласнасць пана Гажыца. У 1870 годзе была цэнтрам сельскай грамады. У 1905 годзе 282 жыхары, у Лышчыцкай воласці.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 жыхароў.
Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..
Насельніцтва 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2005) 27 двароў, 111 двароў (1921)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна