Рычард Энтані Солсберы () (2 мая, 1761, Лідс, Англія — 23 сакавіка 1829, Лондан, Англія) — англійскі батанік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Біяграфія Рычард Энтані нарадзіўся ў Лідсе, Англія, у сям’і Рычарда Маркхема. Сваё прозвішча ён змяніў на Солсберы для меркаванага фінансавага паляпшэння сваіх даследаванняў. Ён ажаніўся з Каралінай Стэйнфарт у 1796 годзе. У 1797 годзе нарадзілася дачка Элеанор, пасля чаго Рычард апынуўся ў вялікіх даўгах. Пазней быў арыштаваны за непраўдзівыя фінансавыя звесткі. Да 1802 годзе ён паправіў свае фінансавыя справы, купіўшы сабе дом.

Солсберы выступаў супраць сістэмы класіфікацыі Карла Лінея. Праўда, Солсберы быў вядомы тым, што шмат хто з батанікаў пазбягалі яго. Аднак ён быў педантычным батанікам, які зрабіў важкі ўнёсак у навуку.

Апублікаваныя працы Icones Stirpium rariorum, 1787 Prodromus Stirpium in horto ad Chapel Allerton, 1796 Disaertatio botanica de Erica, 1800 The Paradisus londinensis, 1805—1808 Genera of Plants, 1866, edited by J. E. Gray.

Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Постаці Лідса Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі