Вітэры́т — мінерал групы карбанатаў, карбанат барыю, BaCO. Названы ў гонар доктара Вільяма Вітэрынга (William Withering), які адкрыў у ім у 1784 годзе барый.
Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме і з’яўляецца цалкам ізаморфным з араганітам. Сустракаецца звычайна ў шарападобных і гронкападобных суцэльных агрэгатах з няроўнай паверхняй і радыяльна-прамяністым складам цела. Звычайна афарбаваны ў шараваты ці жаўтлявы колер; прасвечваецца, мае шкляны, у зломе тлусты бляск. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,2—4,3 г/см³. Крохкі
Паходжанне і радовішчы Мае нізкатэмпературнае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца ў жылах з барытам і галенітам. Радовішчы ў Англіі, ЗША, Туркменіі.
Літаратура — С. 206.
Спасылкі Витерит // Кристаллов.net Witherite Mineral Data // The Mineralogy Database
Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы барыю Катэгорыя:Мінералы паводле алфавіта