Малы́я Зво́ды (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 31 кіламетр на паўночны захад ад Брэста, за 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1861 годзе цэнтр маёнтка, які належаў пану Гутоўскаму. У гэтым жа годзе прыхаджанамі пабудавана праваслаўная драўляная царква, якую наведвалі 1478 чалавек з 6 вёсак. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці ва ўрочышчы Гашчэй, працавалі царкоўна-прыходская школа і карчма. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча. У 1890 годзе ўладальнікам маёнтка быў Б. Гутоўскі.

У 1905 годзе сяло ў 243 жыхары і фальварак (18 жыхароў) у Лышчыцкай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў, 3 — у партызанах.

З 1959 года цэнтр Баршчэўскага сельсавета, у 1972—1982 гадах цэнтр Малазводскага сельсавета. 4 верасня 1972 года ў склад вёскі ўвайшла вёска Вялікія ЗводыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. 18 кастрычніка 1982 года сельсавет скасаваны, вёска перададзена ў склад Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёнаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

Інфраструктура Базавая школа Бібліятэка Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі.

Насельніцтва 49 мужчын, 59 жанчын (1861) 15 двароў, 160 жыхароў (1886) 12 двароў, 59 жыхароў (1921) 35 двароў, 175 жыхароў (1940) 200 гаспадарак, 523 жыхары (1997) 215 гаспадарак, 532 жыхары (2005)

Памятныя мясціны Сядзіба Гутоўскіх (XVIII—XIX стст.), на паўднёва-заходняй ускраіне Курганны могільнік усходніх славян перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), за 2,5 км на паўночны ўсход —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна