Іоб-Вільгельм Георг «Эрвін» фон Віцлебен (; , Брэслау, Сілезія — , ) — нямецкі военачальнік (з 1940 — фельдмаршал). Дзеяч антынацысцкай апазіцыі, удзельнік змовы 20 ліпеня, за ўдзел у якой прысуджаны да смяротнага пакарання. 

Удзел у Другой сусветнай вайне У Другую сусветную вайну ўступіў на пасадзе камандуючага 1-й арміяй. Падчас польскай кампаніі яго армія займала «Заходні вал» на Заходнім фронце і паспяхова адбіла Саарскі наступ французаў. У лістападзе 1939 атрымаў чын генерал-оберста (генерал-палкоўніка).

На першым этапе французскай кампаніі армія пад камандаваннем Вицлебена здзейсніла манеўр з выхадам на «лінію Мажыно». На наступным этапе яна ўдзельнічала ў акружэнні 2-й французскай групы армій. 24 чэрвеня 1940 года Віцлебен быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 года яму быў прысвоены чын фельдмаршала.

З 15 сакавіка 1941 — камандуючы групай армій «Д» і камандуючы на Захадзе. Імкнуўся стварыць пастаянныя берагавыя абарончыя збудаванні з мэтай, каб прадухіліць магчымую высадку саюзнікаў на ўзбярэжжы Францыі, але з-за недахопу працоўнай сілы гэта яму не ўдалося зрабіць. 21 сакавіка 1942 года звольнены ў адстаўку па стане здароўя. Жыў у сваім маёнтку каля Патсдама.

Спасылкі

Біяграфія на сайце www.ritterkreuztraeger-1939-45.de Біяграфія на сайце нямецкага гістарычнага музея

Катэгорыя:Арыстакратыя Германіі Катэгорыя:Кавалеры Рыцарскага крыжа Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў Катэгорыя:Германскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Змова 20 ліпеня Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Военачальнікі Германіі Катэгорыя:Манархісты