Плывунцы (Dytiscidae) — сямейства водных насякомых атрада цвердакрылых.
Апісанне
Даўжыня да 5 см. Цела авальнае, чорнае, іншы раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шырокая, вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія каротхія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі.
Арэал
Адрозніваецца каля 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў, найбольш трапляюцца , , , , ; занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Спосаб жыцця
Драпежнікі. Некаторыя віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, іншыя — малявак рыб.
Развіццё з поўным ператаарэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.
Літаратура