''Не варта блытаць з Нейракібернетыкай.

Нейраінжынерыя — гэта навуковая дысцыпліна, якая ўваходзіць у склад біямедыцынскай інжынерыі, што выкарыстоўвае розныя інжынерныя метады для вывучэння, аднаўлення, замены ці ўмацавання нервовай сістэмы. Нейраінжынерыя вырашае розныя ўнікальныя задачы для рашэння праблем сумяшчэння жывых нейронавых структур і нежывых канструкцый.

Агляд Гэта адна з дысцыплін інжынерыі заснаваная на такіх навуковых адгалінаваннях як нейрафізіялогія, клінічная неўралогія, электратэхніка. І складаецца з элементаў такіх навуковых дысцыплін як робататэхніка, кібернетыка, камп'ютарная інжынерыя, матэрыялазнаўства і нанатэхналогіі.

Мэты даследаванняў накіраваны на аднаўленне і павелічэнне функцый чалавека праз прамое ўзаемадзеянне нервовай сістэмы з рознымі электроннымі і механічнымі прыладамі.

Шматлікія сучасныя даследаванні арыетаваны на разуменне кадавання і апрацоўкі інфармацыі ў сэнсарных і маторных сістэмах, колькаснай апрацоўцы інфармацыі, як яна змяняецца ў паталагічных станах і як гэтым можна кіраваць праз узаемадзеянне са знешнімі штучнымі прыладамі.

Гісторыя Як самастойная навуковая дысцыпліна нейраінжынерыя існуе параўнальна нядаўна, наяўная інфармацыя і даследаванні носяць абмежаваны характар. Хоць сітуацыя хутка змяняецца. Першыя часопісы спецыялізаваныя на гэтым кірунку (такія як The Journal of Neural Engineering The Journal of Neural Engineering і The Journal of NeuroEngineering and RehabilitationThe Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation) з'явіліся ў 2004. Міжнародныя канферэнцыі пры падтрымцы IEEE пачалі праходзіць з 2003 года, апошняя праходзіла з 29 красавіка па 2 мая 2009 у Анталіі, Турцыя 4th Conference on Neural Engineering4th Conference on Neural Engineering .

Гл. таксама Нейракампутарны інтэрфейс NeuroSky Emotiv Уільям Генры Добел Brain-reading Кібернетыка Cyberware Neuroprosthetics Neurosecurity Sensory substitution

Літаратура Neuroengineering (2007) ISBN 978-0-8493-8174-4 Neural Engineering (Bioelectric Engineering) (2005) ISBN 978-0-306-48609-8 Operative Neuromodulation: Volume 1: Functional Neuroprosthetic Surgery. An Introduction (2007) ISBN 978-3-211-33078-4 Deep Brain Stimulation for Parkinson’s Disease (2007) ISBN 978-0-8493-7019-9 Handbook of Stereotactic and Functional Neurosurgery (2003) ISBN 978-0-8247-0720-0 Neural Prostheses: Fundamental Studies (1990) ISBN 978-0-13-615444-0 IEEE Handbook of Neural Engineering (2007) ISBN 978-0-470-05669-1 Foundations on Cellular Neurophysiology (1995) ISBN 978-0-262-10053-3 R.R. Garifullin, Nanopsychology as a New Science

Часопісы па тэме IEEE Transactions on Biomedical Engineering IEEE Transactions on Neural Systems and Rehabilitation Engineering The Journal of Neural Engineering JNER Journal of NeuroEngineering and Rehabilitation Journal of Neurophysiology

Катэгорыя:Раздзелы біялогіі Катэгорыя:Псіхафізіялогія