Вадзяныя скарпіёны (Nepidae) — сямейства насякомых.
Апісанне Даўжыня 25-45 мм. Цела плоскае або моцна выцягнутае, з доўгай дыхальнай трубкай на канцы; пярэднія ногі хапальныя. Распаўсюджаныя шырока, асабліва шматлікія ў Інда-Малайскай, Эфіопскай і Неатрапічнай абласцях. Каля 15 родаў, якія аб'ядноўваюць каля 170 відаў. Жывуць у багатых расліннасцю прэсных стаячых вадаёмах.
Харчаванне Драпежнікі; пільнуюць здабычу, трымаючыся ля паверхні вады. Нападаюць на дробных водных жывёл, нават на малявак рыб (шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі). Па ўсёй Палеарктыцы сустракаюцца віды родаў і .
Гл. таксама
Ранатра палачкападобная
Катэгорыя:Сямействы насякомых