Міжнародная касмічная станцыя Фота МКС: 30 мая 2011 Эмблема МКС Агульныя звесткі Тып КА Арбітальная станцыя Пачатак эксплуатацыі 20 лістапада 1998 Сутак на арбіце (на ..) Тэхнічныя характарыстыкі Маса 417 289 кг Даўжыня 109 м (на 01.10.2012)Навуковая інтэрнэт-энцыклапедыя. daviddarling.info Шырыня 51 м (на 01.10.2012)73,15 м (с фермамі) Вышыня 27,4 м (на 22.02.2007)Астра-падрабязнасці: Статыстыка МКС. pbs.org Жылы аб'ём 916 м³ ціск 1 атм.Як працуецца на станцыі. science.howstuffworks.com Тэмпература ~26,9 °C (у сярэднім)МКС: стан на 12 сакавіка 2003 г. spaceref.com Магутнасць 110 кВтМіжнародная касмічная станцыя: факты і лічбы. space.gc.ca Палётныя дадзеныя станцыі Перыгей кмwww.heavens-above.com Апагей км Нахіленне 51°,63°Данные МКС. pdlprod3.hosc.msfc.nasa.gov Вышыня арбіты 337—430 км Арбітальная хуткасць ~7.6 км/сМКС. Кароткі агляд.iafastro.com Перыяд абарачэння хв секунд (на ..) Абаротаў у дзень (на ..) Усяго абаротаў (на ..) Пройдзеная адлегласць ~ км Палётныя дадзеныя экіпажа Членаў экіпажа 3 чалавекі (першапачаткова)6 чалавек (з 29 мая 2009) Жылая з 31 кастрычніка 2000 Дзён пражывання (на ..) Цяперашняя экспедыцыя МКС-36 Наступнае наведванне Саюз ТМА-09М Апошні грузавік Dragon SpaceX Асноўныя модулі станцыі Расійскі сегмент МКС: Зара, Звязда, Пірс, Світанне, Пошук Амерыканскі сегмент МКС: Юніці, Дэстыні, Квест, Гармонія, Транквіліці, Купал, Каламбус, Кібо Будова МКС300px Прамая WEB-трансляцыя з борта МКС Як збіралі МКС 3D-анімацыя Афіцыйны сайт Міжнаро́дная касмі́чная ста́нцыя, скарочана МКС (, скароч. ISS) — пілатаваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. МКС — сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін: Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, ЗША, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.Вялікабрытанія таксама была ў ліку дзяржаў, якія падпісалі «Міжурадавае пагадненне аб касмічнай станцыі», але далей у праграме не ўдзельнічала..

Кіраванне МКС ажыццяўляецца: расійскім сегментам — з Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі ў Каралёве, амерыканскім сегментам — з Цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Між цэнтрамі ідзе штодзённы абмен інфармацыяй.

Гісторыя стварэння У 1984 годзе Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў аб пачатку работ па стварэнні амерыканскай арбітальнай станцыі. У 1988 станцыя, якая тады праектавалася, была названа «Freedom» («Свабода»). У той час гэта быў сумесны праект ЗША, ЕКА, Канады і Японіі. Планавалася буйнагабарытная кіраваная станцыя, модулі якой будуць дастаўляцца па чарзе на арбіту караблямі «Спэйс шатл». Але к пачатку 1990-х гадоў высветлілася, што кошт распрацоўкі праекта занадта вялікі і толькі міжнародная кааперацыя дазволіць стварыць такую ​​станцыю. СССР, які ўжо меў вопыт стварэння і вывядзення на арбіту арбітальных станцый «Салют», а таксама станцыі «Мір», планаваў на пачатку 1990-х стварэнне станцыі «Мір-2», але ў сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі праект быў прыпынены.

17 чэрвеня 1992 г. Расія і ЗША заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў даследаванні космасу. У адпаведнасці з ім Расійскае касмічнае агенцтва (РКА) і НАСА распрацавалі сумесную праграму «Мір — Шатл». Гэтая праграма прадугледжвала палёты амерыканскіх шматразовых караблёў «Спэйс шатл» да расійскай касмічнай станцыі «Мір», уключэнне расійскіх касманаўтаў у экіпажы амерыканскіх шатлаў і амерыканскіх астранаўтаў у экіпажы караблёў «Саюз» і станцыі «Мір».

У ходзе рэалізацыі праграмы «Мір — Шатл» нарадзілася ідэя аб’яднання нацыянальных праграм стварэння арбітальных станцый.

У сакавіку 1993 года генеральны дырэктар РКА Юрый Копцеў і генеральны канструктар НПО «Энергія» Юрый Сямёнаў прапанавалі кіраўніку НАСА Дэніэлу Голдзіну стварыць Міжнародную касмічную станцыю.

У 1993 годзе ў ЗША многія палітыкі былі супраць будаўніцтва касмічнай арбітальнай станцыі. У чэрвені 1993 года ў Кангрэсе ЗША абмяркоўвалася прапанова аб адмаўленні ад стварэння Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта прапанова не была прынята з перавагай толькі ў адзін голас: 215 галасоў супраць будавання станцыі, 216 — за яго.

2 верасня 1993 г ​​віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і старшыня Савета Міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін абвясцілі аб новым праекце «сапраўды міжнароднай касмічнай станцыі». З гэтага моманту афіцыйнай назвай станцыі стала «Міжнародная касмічная станцыя», хоць паралельна выкарыстоўвалася і неафіцыйная — касмічная станцыя «Альфа»Экипаж «Альфы» переходит на космическую станцию inopressa.ru .

1 лістапада 1993 г. ​​РКА і НАСА падпісалі «Дэталёвы план работ па Міжнароднай касмічнай станцыі».

23 чэрвеня 1994 г. Юрый Копцеў і Дэніэл Голдзін падпісалі ў Вашынгтоне «Часовае пагадненне па правядзенні работ, якія вядуць да расійскага партнёрства ў Пастаяннай пілатаванай грамадзянскай касмічнай станцыі», у рамках якога Расія афіцыйна падключылася да работ над МКСВлияние программы МКС на космическую промышленность России novosti-kosmonavtiki.ru .

У лістападзе 1994 года ў Маскве адбыліся першыя кансультацыі расійскага і амерыканскага касмічных агенцтваў, былі заключаны кантракты з фірмамі-удзельніцамі праекта — «Боінг» і РКК «Энергія» імя С. П. Каралёва.

Сакавік 1995 — у касмічным цэнтры імя Л. Джонсана ў Х’юстане быў зацверджаны эскізны праект станцыі.

У 1996 годзе зацверджана канфігурацыя станцыі. Яна складаецца з двух сегментаў — расійскага (мадэрнізаваны варыянт «Мір-2») і амерыканскага (з удзелам Канады, Японіі, Італіі, краін — членаў Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Бразіліі).

thumb|МКС, ліпень 1999 года thumb|МКС, ліпень 2000 года thumb|МКС, красавік 2002 года thumb|МКС, жнівень 2005 года thumb|МКС, верасень 2006 года thumb|МКС, жнівень 2007 года thumb|МКС, чэрвень 2008 года thumb|МКС, сакавік 2011 года

20 лістапада 1998 года Расія запусціла першы элемент МКС — функцыянальна-грузавы блок «Зара, модуль МКС» (ФГБ).

7 снежня 1998 года шатл «Індэвар» прыстыкаваў к модулю «Зара» амерыканскі модуль «Unity» («Юніці», «Node-1»).

26 ліпеня 2000 года да функцыянальна-грузавога блока «Зара» быў прыстыкаваны службовы модуль (СМ) «Звязда».

2 лістапада 2000 года транспартны пілатаваны карабель (ТПК) «Саюз ТМ-31» даставіў на борт МКС экіпаж першай асноўнай экспедыцыі, у які уваходзілі Уільям Шэперд, і .

7 лютага 2001 года экіпажам шатла «Атлантыс» падчас місіі STS-98 к модулю «Юніці» далучаны амерыканскі навуковы модуль «Дестыні, модуль МКС».

18 красавіка 2005 года кіраўнік НАСА Майкл Грыфін на слуханнях сенацкай камісіі па космасу і навуцы заявіў аб неабходнасці часовага скарачэння навуковых даследаванняў на амерыканскім сегменце станцыі. Гэта патрабавалася для вызвалення сродкаў на фарсіраваную распрацоўку і пабудову новага пілатаванага карабля (CEV). Новы пілатаваны карабель быў неабходны для забеспячэння незалежнага доступу ЗША да станцыі, бо пасля катастрофы «Калумбіі» 1 лютага 2003 года ЗША часова не мелі такога доступу да станцыі да ліпеня 2005 года, калі аднавіліся палёты шатлаў.

Пасля катастрофы «Калумбіі» было скарочана з трох да двух колькасць членаў доўгачасовых экіпажаў МКС. Гэта было звязана з тым, што забеспячэнне станцыі матэрыяламі, неабходнымі для жыццядзейнасці экіпажа, ажыццяўлялася толькі расійскімі грузавымі караблямі «Прагрэс».

26 ліпеня 2005 года палёты шатлаў аднавіліся паспяховым стартам шатла «Дыскаверы». Да канца эксплуатацыі шатлаў планавалася здзейсніць 17 палётаў да 2010 года, падчас гэтых палётаў на МКС было дастаўлена абсталяванне і модулі, неабходныя як для дабудоўкі станцыі, так і для мадэрнізацыі часткі абсталявання, у прыватнасці — канадскага маніпулятара.

Другі палёт шатла пасля катастрофы «Калумбіі» (Шатл «Дыскаверы» STS-121) адбыўся ў ліпені 2006 года. На гэтым шатле на МКС прыбыў нямецкі касманаўт Томас Райтэр, які далучыўся да экіпажа доўгачасовай экспедыцыі МКС-13. Такім чынам, у доўгатэрміновай экспедыцыі на МКС пасля трохгадовага перапынку зноў сталі працаваць тры касманаўты.

9 верасня 2006 года човен «Атлантыс» даставіў на МКС два сегменты ферменных канструкцый МКС, дзве панэлі сонечных батарэй, а таксама радыятары сістэмы тэрмарэгулявання амерыканскага сегмента.

23 кастрычніка 2007 года на борце шатла «Дыскаверы» прыбыў модуль «Гармонія». Яго часова прыстыкаваны да модуля «Юніці». Пасля перастыкоўкі 14 лістапада 2007 модуль «Гармонія» быў на пастаяннай аснове злучаны з модулем «Десціні». Пабудова асноўнага амерыканскага сегмента МКС завяршылася.

У 2008 годзе станцыя павялічылася на дзве лабараторыі. 11 лютага быў прыстыкаваны модуль «Каламбус», створаны па заказу Еўрапейскага касмічнага агенцтва, а 14 сакавіка і 4 чэрвеня былі прыстыкаваны два з трох асноўных адсекаў лабараторнага модуля «Кіба», распрацаванага японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў — герметычная секцыя «Эксперыментальнага грузавога адсека» (ELM PS) і герметычны адсек (PM).

З 29 мая 2009 года пачаў працу доўгачасовы экіпаж МКС-20 колькасцю шэсць чалавек, дастаўлены ў два прыёмы: першыя тры чалавекі прыбылі на «Саюз ТМА-14», затым да іх далучыўся экіпаж «Саюза ТМА-15». У немалой ступені павелічэнне экіпажа адбылося дзякуючы таму, што павялічыліся магчымасці дастаўкі грузаў на станцыю — пачата эксплуатацыя транспартных караблёў ATV Еўрапейскага касмічнага агенцтва (першы запуск адбыўся 9 сакавіка 2008 г., карысны груз — 7,7 тон, 1 палёт у год). Акрамя таго, у 2009 годзе пачаў палёты да станцыі японскі аўтаматычны грузавы карабель H-II Transport Vehicle (карысны груз — 6 тон).

12 лістапада 2009 года да станцыі прыстыкаваны малы даследчы модуль Мім-2, які незадоўга да запуску атрымаў назву «Пошук». Гэта чацвёрты модуль расійскага сегмента станцыі, распрацаваны на базе стыковачнага вузла «Пірс». Магчымасці модуля дазваляюць праводзіць на ім некаторыя навуковыя эксперыменты, а таксама адначасова выконваць функцыю прычала для расійскіх караблёў.

18 мая 2010 года паспяхова прыстыкаваны да МКС расійскі малы даследчы модуль «Рассвет» (МІМ-1). Аперацыя па прыстыкоўцы «Рассвета» да расійскага функцыянальна-грузавога блока «Зара» была ажыццёўлена маніпулятарам амерыканскага касмічнага чоўна «Атлантыс», а затым маніпулятарам МКС.

У лютым 2010 года Шматбаковы савет па кіраванню Міжнароднай касмічнай станцыяй пацвердзіў, што не існуе ніякіх вядомых на гэтым этапе тэхнічных абмежаванняў на працяг эксплуатацыі МКС пасля 2015 года, а Адміністрацыя ЗША прадугледзела далейшае выкарыстанне МКС па меншай меры да 2020 года.

У 2011 годзе былі завершаны палёты шматразовых караблёў тыпу «Касмічны човен». Пасля гэтага, ЗША засталіся без уласных пілатаваных караблёў, і не маюць незалежнага доступу на МКС.

22 мая 2012 года з касмадрома на мысе Канаверал запушчана ракета-носьбіт «Falcon 9» з прыватным касмічным грузавым караблём «Dragon». Гэта першы ў гісторыі выпрабавальны палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі прыватнага касмічнага карабля.

25 мая 2012 года КК «Dragon» стаў першым апаратам камерцыйнага прызначэння, састыкаваным з МКС.

Запланаваныя падзеі У планах істотная мадэрнізацыя расійскіх касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс» у 2012—2013 гадахФЕДЕРАЛЬНОЕ КОСМИЧЕСКОЕ АГЕНТСТВО (РОСКОСМОС)| Новости http://www.energia.ru/rus/news/news-2006/docs/public_07.pdf .

У 2013 годзе запланаваны запуск амерыканскага камерцыйнага карабля «Сигнус» для дастаўкі грузаў на МКС.

У канцы 2013 года да МКС плануецца прыстыкаваць расійскі 25-тонны шматфункцыянальны лабараторны модуль (МЛМ) «Навука». Ён стане на месца модуля «Пірс», які будзе адстыкаваны і затоплены. Акрамя іншага, новы расійскі модуль цалкам возьме на сябе функцыі «Пірса»«Энергия» и Космический центр им. Хруничева в течение 2012 года подготовят Многофункциональный лабораторный модуль.

«НЭМ-1» (навукова-энергетычны модуль) — першы модуль, дастаўка плануецца ў 2014-м годзе;

«НЭМ-2» (навукова-энергетычны модуль) — другі модуль, дастаўка плануецца ў 2015-м годзе.

ВМ (вузлавы модуль) для расійскага сегмента — з дадатковымі стыковачнымі вузламі. Дастаўка плануецца ў 2014-м годзе.

Будова станцыі

Электразабеспячэнне станцыі