Лістаногія (Phyllopoda) — падклас шчэлепаногіх ракападобных. Найбольш прымітыўныя з сучасных ракападобных.

Апісанне

Даўжыня да 30 мм. Расчляненне цела і канцавін прымітыўнае. Большасць з хіцінавай двухстворкавай ракавінай, на галаве шчыток. Спінны ка­ра­пакс утвораны вырастам задняй часткі галавы. На верх­няй час­тцы гала­вы размешаны ор­ган ос­марэгуляцыі — салявая залоза (у не­като­рых рэдукаваная). Брушка пакарочанае, не нясе канцавін. Сег­мен­ты груд­но­га адзела з бо­льш ці ме­нш аднолькавымі гнуткімі лістападобнымі нож­ка­мі (адсюль назва). Органы руху — да 7 (зрэдку да 70) пар ног і другая пара галінастых вусікаў. Парныя фасетачныя вочы пагружаюцца ў сум­ку, якая адкрываецца ў вонкавае асяроддзе порай.

Пашырэнне Выдзяляюцца 2 сучасных атрады: і , і адзін выкапневы .

Больш за 600 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўнутраных вадаёмах, у тым ліку часовых. Выкапнёвыя вядомы з марскіх (кембрый—дэвон) і кантынентальных (карбон—антрапаген) адкладаў. Найбольш вядомыя — , , і інш.

Асаблівасці біялогіі Раздзельнаполыя, размнажэнне часта шляхам партэнагенезу. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца пераважна мікраарганізмамі, дэтрытам, адцэджваюць арганічную ўзвесь груднмі ножкамі. Фільтратары, індыкатары забруджвання вады.

Некаторыя лістаногія (, і інш.) — корм для рыб.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Шчэлепаногія