Ваўня́нка ружовая, ВяўнянкаГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419, Малачай моташны, Ваўнуха (Lactarius torminosus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду сямейства .

Народныя назвы

Ваўнянка, розавая ваўнянка, гаўнянка, дурны рыжык, воўненка, ваўнушка, валнушка, салдацкі рыжок, воўненха, воўнех, валнянка, валавянкаРоманов Е. Р. Белорусский сборник. Вильна, 1912. Вып. 8. С. 32., валвяк, валовік, каровеха, малочнік, кабыленка, малачай, кароўка, каза, лосеў грыб, ваўненка, валнушка, валняшка, гарашка, гарашачка, валнуха, ваўнячка, красненькая, ваўнейка, валнейка, валанянка, валненка, ваўняначка, вайлушачка, мачонка, мачоначка, мачонік, салёнік, адсаліванік, горкі грыб, вавёнка, ваўняк, воўленка, волненка, валойка, валасянка, каза, таварычы рыжок, вужаўка, каровенка, воўнянкаMoszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928, воўненіца, воўнік, воўчы рыжок, ваўнянак, валнуха, валаўяк, валмянік, валамянкаКупрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930, баран, мачонка, падалешка, падалешнік, малачайка, воўчанак, валвянка, ваўнёнка, валэвінка, ваўнюнка, валжанка, кабыла, малачанік.

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружовая, з выразнымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцава-валасістая. Мякаць шчыльная, светла-крэмавая, з белым едкім млечным сокам, са слаба смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, гладкая, святлейшая за шапку.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрытоыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі ў лясах розных тыпаў, асабліва ў бярэзніках (утварае з бярозай мікарызу). Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.

Спажыванне Ядомы грыб (спажываецца салёны пасля вымочвання або адварвання). У некаторых краінах (Германіі, Польшчы) лічыцца ядавітым.

Літаратура

 — С. 424.

Катэгорыя:Млечнік Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядомыя грыбы