Ёран (Георг) Ва́ленбе́рг (; , Кропа, Вермланд, — , Упсала) — шведскі батанік.

З 1792 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце прыродазнаўчыя навукі; у 1801 годзе атрымаў месца пры прыродазнаўчым музеі ва Упсале, падарожнічаў з батанічнаю мэтай па Скандынавіі, Швейцарыі і Карпатам.

З 1826 года — прафесар батанікі ва ўніверсітэце ва Упсале.

У гонар Ёрана Валенберга названы род прыгожаквітнеючых раслін з сямейства Званочкавыя — .

Асноўныя працы «Geographisk och Economisk Beskrifning on Kemi Lappmark» (Стакгольм, 1804) «Kamtschadalische Laub- und Lebemosse» (Берлін, 1811) «Flora lapponica» (Берлін, 1812) «De climate et vegetatione Helvetiae septentrionalis» (Цюрых, 1813) «Flora Carpatorum» (Гётынген, 1814) «Flora Upsaliensis» (Упсала, 1820) «Flora suecica» (Упсала, 1824—1826, 2 тома; другое выданне 1831—1833)

Катэгорыя:Батанікі Швецыі