Этні́чная тэрыто́рыя белару́саў — тэрыторыя кампактнага рассялення беларусаў як этнаса. З гэтай тэрыторыяй звязаны этнагенез беларусаў і іх этнічная гісторыя. Геаграфічнае асяроддзе, якое належыць этнічнай тэрыторыі, гэта не толькі прастора пражывання народа, але і жыццёвая аснова, якая абумоўлівае спецыфіку матэрыяльнай (гаспадарчыя заняткі, тыпы пасяленняў, асаблівасці прасторавых кантактаў) і духоўнай культуры.
Складванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім Сучасная беларуская акадэмічная навука (Васіль Бандарчык, Міхаіл Піліпенка, Ігар Чаквін і інш.) лічыць, што працэс этнаўтварэння беларусаў пачынаецца ў XIII—XIV стст. у Вялікім Княстве ЛітоўскімБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 36, а пачаў выразна ажыццяўляцца ў XIV—XV стст.Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 49 У фарміраванні беларускага этнасу (у Папрыпяцці, Верхнім Панямонні, Верхнім Падзвінні і Верхнім Падняпроўі) яшчэ ў XIII—XIV стст. прынялі ўдзел значная частка ўсходніх славян («русь», «рускія»), часткова групы заходніх славян (галоўным чынам, палякі — пераважна сяліліся на ПалессіБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 43—44.) і неславянскія этнічныя групы, асабліва балцкія (літва, яцвягі, прусы, жамойты), многія з якіх былі вымушанымі перасяленцамі ў адзначаныя раёныБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 44. Усходнеславянскае насельніцтва ў сваёй масе склала аснову беларусаў, а неўсходнеславянскія групы з’явіліся дадатковым кампанентам гэтай новай этнічнай супольнасціБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 45.
Сучасная саманазва «беларусы» замацавалася за беларускім этнасам (па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі) канчаткова толькі з сярэдзіны 1860-х гг. (а трывала сярод шырокіх кол насельніцтва — з 1890-х гг.), што выклікае цяжкасці ў акрэсленні этнічнай тэрыторыі беларусаў у папярэдні час (гэтак жа як і дэмаграфічных паказчыкаў)Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 62—63, 88; Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советск. этнография. — 1990. — № 6. — С. 50; Белы, А. Белая Русь… С. 307; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі… С. 13—14; Петров, Н. И. Белоруссия и Литва… С. 1; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 232; Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в... С. 79.. Да таго выкарыстоўваліся дзве саманазвы «рускія» («русіны») і «літоўцы» («літвіны»)Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 91—93, 94—96..
Так, яшчэ ў XIV—XVI стст. Вялікім Княстве Літоўскім (а пазней у Рэчы Паспалітай) побач з назвай «рускія» («русіны») выкарыстоўвалася ў шэрагу рэгіёнаў рассялення беларускага этнасу (галоўным чынам — у заходніх і паўднёвых раёнах сучаснай Беларусі і ўсходніх раёнах сучаснай Літвы — нават у адносінах да славянізаванага балцкага насельніцтва тых зямель) і самавызначэнне «літоўцы» («літвіны»)Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 91—93, 94—96.. Адзначана, што назвамі «рускія» і «Русь» у XIV—XVI стст. пераважна акрэсліваліся насельніцтва і ўсходнія і цэнтральныя раёны сучаснай Рэспублікі Беларусь і цесна звязваліся з праваслаўемБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 92.. Існавала складаная іерархічная сістэма саманазваў насельніцтва — палітонімы, тапонімы (рэгіянальныя і лакальныя назвы, у тым ліку — урбанімы), канфесіёнімы, этнонімыБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 89.. Часта цяжка вызначыць, у якіх выпадках вызначэнне «літоўцы» («літвіны») носьбітамі разумелася як этнонім, тапонім, канфесіёнім (для абазначэння каталіка) ці палітонім, што нярэдка выклікала дадатковыя формы самавызначэнняў («літвіны грэчаскага закону», «літвіны рускага роду», «рускія князі літоўскага роду», «літвін рускі па паходжанні», «Gente Lithuanus, natione Polonus» і г.д.), якія зноў жа выступалі сумессю палітонімаў, этнонімаў, канфесіёнімаў альбо тапонімаўБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 96; Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советск. этнография. — 1990. — № 6. — С. 44.. Узніклыя ў канцы XVI—XVII ст. тапонім «Белая Русь» і назва «беларусцы» не ахоплівалі ўсяго масіва беларускага народа і былі адпаведна тапонімам і лакальна-тэрытарыяльным этніконам, а таксама адносіліся (прычым вельмі рэдка) толькі да ПолаччыныБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96.. Гэтыя назвы («Белая Русь» і «беларусцы») пад уплывам Маскоўскай дзяржавы і праваслаўных актывістаў Рэчы Паспалітай пачалі шырэй выкарыстоўвацца (паралельна з тэрмінам «Русь» і «рускія»/«русіны») для вызначэння падзвінскіх і падняпроўскіх ваяводстваў і паветаў у ВКЛ з 1630-х гг., аднак значна саступалі па частаце выкарыстання тэрмінам «Русь» і «рускія»Белы, А. Белая Русь… С. 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96..
У XVII ст. назвы «Літва» і «літоўцы» («літвіны») трывала выкарыстоўваюцца ў якасці тапоніма і этноніма пры азначэнні заходняй і цэнтральнай частак ВКЛ і яго насельніцтва, што захавалася да часу падзелаў Рэчы Паспалітай і пазнейБелы, А. Белая Русь… С. 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46, 94—95..
У той жа час у беларускіх этнолагаў існуюць розныя погляды на тое, ці быў агульны этнонім для вызначэння ўсяго этнічна беларускага насельніцтва ў часы ВКЛ. Так, Міхаіл Піліпенка лічыць, што тэрмін «літвіны» быў як палітонімам; так і этнонімам для беларусаў, калі яны хацелі адрозніць сябе ад іншых усходнеславянскіх народаў — вялікарусаў і ўкраінцаў. Для адрознення ад суседніх літоўцаў-балтаў, па сцверджанні Піліпенкі, беларусы выкарыстоўвалі тэрмін «рускія» («русіны»)Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46.. Ігар Чаквін лічыць, што назва «літвіны» была найбольш абагульняючай этнанімічнай формай самасвядомасці беларускага насельніцтва ў часы ВКЛ і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень кансалідацыі беларускага этнасу, ахопліваючы ў гэтакім сэнсе ўсю яго этнічную тэрыторыюБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 98.. Паводле Чаквіна, этнанімічная форма «літвіны» была дэтэрмінавана як дзяржаўна-палітычным, так і этнагенетычным фактарамБеларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 99.. Чаквін лічыць, што славянамоўныя (беларускамоўныя) «літоўцы» («літвіны»), супрацьпастаўлялі сябе літоўцам-балтам, якіх вызначалі назвамі «жамайты», «жамойты», «жмудзь», «самагіты» або «аўкштайты»Ва ўнутраных дзяржаўных дакументах ВКЛ паняцці «Аўкштота»/«Аўкштайція» і «аўкштайты» не ўжываліся, таму сцвярджэнне без прыкладаў і доказаў, што славянамоўнае насельніцтва называла балтамоўнае насельніцтва «аўкштайтамі», з’яўляецца відавочна непераканаўчым меркаваннем Ігара Чаквіна. і інш.Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 96. Ён сцвярджае, што заходнія групы балцкага насельніцтва ВКЛ («жамойты») не выкарыстоўвалі назву «літоўцы» («літвіны») нават у якасці палітоніма, хоць вызначэнне «літоўцы» («літвіны»), як сцвярджае Чаквін, таксама было характэрна для балтамоўнага насельніцтва Віленскага края, якое пастаянна славянізавалася, што ўключалася ў склад беларускай этнічнай тэрыторыі.