Крыста Вольф (; дзявочае прозвішча Іленфельд (ням. Ihlenfeld); , Ландсберг-на-Варце — , ) — нямецкая пісьменніца.
Біяграфія Крыста Вольф нарадзілася ў сям’і камерсанта Ота Іленфельда ў Ландсберг-на-Варце, дзе да пачатку Другой сусветнай вайны хадзіла ў школу. Пасля перасялення сям’я Іленфельдаў у 1945 годзе апынулася ў Мекленбургу. Крыста працавала машыністкай у бургамістра вёскі Гамелін паблізу Шверына. У 1949 годзе яна скончыла школу ў Бад-Франкенхаўзен і ў тым жа годзе ўступіла ў САПГ. Крыста Вольф была членам САПГ да чэрвеня 1989 года. З 1949 па 1953 гады Крыста Вольф вывучала германістыку ў Іене і Лейпцыгу. У 1951 годзе яна выйшла замуж за пісьменніка Герхарда Вольфа. Годам пазней нарадзілася іх першая дачка Анэт.
Хрыста Вольф працавала навуковым супрацоўнікам Нямецкага саюза пісьменнікаў і рэдактарам у розных выдавецтвах і часопісах. З 1955 па 1977 гады яна была членам праўлення Саюза пісьменнікаў ГДР. Праз чатыры гады пасля нараджэння першага дзіцяці на свет з’явілася дачка Катрын. З 1974 Крыста Вольф была членам Акадэміі мастацтваў ГДР. Яшчэ ў 1972 годзе яна пабывала ў Парыжы і ў 1984 годзе была выбрана членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў у Парыжы. Праз два гады яна ўступіла ў Вольную акадэмію мастацтваў Гамбурга. У 1976 годзе, падпісаўшы «адкрыты ліст супраць пазбаўлення грамадзянства Вольфа Бірмана», яна была выключана з Саюза пісьменнікаў ГДР. Крыста Вольф шмат падарожнічала, у тым ліку па Швецыі, Фінляндыі, Францыі і ЗША, дзе атрымала ступень ганаровага доктара Універсітэта штата Агая. Яна лічыцца адной з самых вядомых сучасных пісьменніц Германіі. Творы Крысты Вольф перакладзены на многія мовы свету.
У пачатку 1990-х гадоў стала вядома аб супрацоўніцтве Крысты Вольф у 1959—1962 гадах з Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі ГДР у якасці пазаштатнага супрацоўніка. У гэты час яна зрабіла тры справаздачы пра свае сустрэчы, у якіх аднак давалася выключна станоўчая ацэнка ўказаных асоб.
Літаратура Peter Böthig (Hg.): Christa Wolf — Eine Biographie in Bildern und Texten, Luchterhand, München, 2004 Sonja Hilzinger: Christa Wolf. Leben, Werk, Wirkung, Suhrkamp, Frankfurt/M. 2007, ISBN 3-518-18224-2 Jörg Magenau: Christa Wolf — Eine Biographie, Kindler, Berlin, 2002 Gisela Stockmann: Christa Wolf. Amselweg, In: Gisela Stockmann: Schritte aus dem Schatten. Frauen in Sachsen-Anhalt, Dingsda-Verlag, Querfurt 1993
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Георга Бюхнера