Прынц Генры, герцаг Сасекскі (, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, ; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцахThe Prince of Wales — Prince Harry . Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства.
Біяграфія Прынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар.
Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною.
Сям’я 27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар.
Тытулы і звароты Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла.
1984—2018: Яго Каралеўская Высокасць прынц Генры Уэльскі з 2018: Яго Каралеўская Высокасць герцаг Сасекскі, граф Дамбартан, барон Кілкіл.
Асабісты герб і ўзнагароды thumb|200px|злева|Асабісты герб прынца Гары Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Медаль Залатога юбілею каралевы Елізаветы II (2002). Медаль «За ўдзел у ваеннай кампаніі ў Афганістане» (2008)Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On 5 мая 2008. Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II (2012)
Вайсковыя званні 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса
Спасылкі Personal Profile — Prince Harry Асабістыя звесткі на афіцыйным сайце Прынца Уэльскага
Катэгорыя:Члены Брытанскага каралеўскага дому Катэгорыя:Віндзорская дынастыя Катэгорыя:Выпускнікі Ітана Катэгорыя:Прынцы Вялікабрытаніі