Варата́н, Баргюшад — рака ў Арменіі і Азербайджане (дзе называецца Баргюшад), правы прыток Аракса.

Выток на Карабахскім нагор’і. Даўжыня ракі 178 км, плошча вадазбору 5650 км². Сярэдні расход вады 20 м³/с (на адлегласці 65 км ад вусця). Горная рака, на асобных участках цячэ ў глыбокіх каньёнападобных цяснінах. Сілкаванне галоўным чынам снегавое і падземнае. На рацэ каскад ГЭС. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

На краю цясніны Варатана знаходзіцца Татэўскі манастырТатевский монастырь // Проект Armenian Geographic. У раёне манастыра ўтварыўся прыродны мост, так званы Чортаў мост, — глыба даўжынёй 200 м і шырынёй 150 м, якая навісае над рэчышчам на вышыні 100 м.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Азербайджана Катэгорыя:Рэкі Арменіі Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора