Ара́нчыцы (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. За 12 кіламетраў на поўнач ад Пружан, 75 кіламетраў ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск-Брэст.

Назва Паводле пружанскай краязнаўцы В. Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагоддзі. На яе думку, іх прозвішча паходзіць ад роду дзейнасці, якім яны нібыта займаліся, — «араць».

У гэтым жа рэгіёне фіксаваліся таксама прозвішчы Араноўскі (Кобрынь), Аранеўскі (Сялец)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-J3JV-M?i=385&cat=782462. Ёсць латышскае Aranshttps://uzvardi.lv/surname/809189. Паблізу, на польскай карце 1933 г. пазначанае Аранава (Oranowo, пад Бармуты).

Гісторыя Падчас караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 годзе збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па ймю ўласнікаў мясцовасць атрымала назву Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Яго партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 года.

За расійскім часам — у Ліноўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, з вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква. Маёнтак Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін. У 1886 годзе ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагоддзя 429 жыхароў.

У 1906 годзе адбылося хваляванне сялян Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.

За польскім часам — вёска і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.

У верасні-кастрычніку 1939 года бальшавікі знішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзафы Ляжэнскай (з Дэрамераў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласці РСФСР.

Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 645 жыхароў; у 1970 годзе — 682 жыхары, 215 двароў; у 2003—900 жыхароў, 375 двароў.

У 1987 годзе да Аранчыц далучана вёска ЛіновачкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва 1886 — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 — 523 жыхары, 73 двары. пач. XX стагоддзя — 429 жыхароў. 1921 — 371 жыхар, 71 двор. 1959 — 645 жыхароў; 1970 — 682 жыхары, 215 двароў. 1995 — 939 жыхароў, 369 двароў. 2003 — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 — 907 жыхароў, 369 двароўАранчыцы //  — С. 489; 2012 — 803 жыхары, 346 двароў.

Транспарт Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Брэст — Баранавічы.

Аўтамабільныя дарогі Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Аранчыцы — Млынок.

Інфраструктура Птушкафабрыка Збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандлёвая база Сярэдняя школа Бібліятэка і клуб

Славутасці Крыжаўзвіжанская царква Магіла ахвяр фашызму (1941—1944), абеліск (1975)

Страчаная спадчына Сядзіба Ляжэнскіх

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Аранчыцы на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Лінаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна