Паля́кі (саманазва Polacy) — заходнеславянскі народ, складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Польшча.
Гісторыя Польская народнасць складвалася ў X—XI стст. у перыяд фарміравання Польскай дзяржавы. Яе этнічную аснову склалі паляне, слянзане, вісляне, мазаўшане, памаранеБЭ ў 18 т. Т. 12. С. 24. У XI ст. з’явіўся этнонім «палякі». Працэс кансалідацыі Памор’я з астатнімі польскімі землямі быў затарможаны нетрываласцю палітычных сувязей яго са старажытнапольскай дзяржавай, а таксама асаблівасцю яго сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця (працяглае панаванне паганства і інш.). Па гаворках блізкія былі паляне, слянзане і вісляне. У перыяд палітычнай раздробненасці (XI—XIII ст.) польскія землі абасобіліся, але культурныя і эканамічныя сувязі паміж імі не перарываліся. У ходзе супраціўлення нямецкай экспансіі і пераадолення палітычнай раздробненасці (XIII—XIV ст.) ажыццяўлялася аб’яднанне польскіх земляў, пашыраліся і ўмацоўваліся сувязі паміж іх насельніцтвам. У гэты ж час ішоў працэс германізацыі заходніх і паўночных абшараў (Ніжняя Сілезія, Памор’е, Мазурыя, Заходняя Вялікапольшча).
У XIV—XV ст. аб’яднанне земляў польскай дзяржавы спрыяла працэсу нацыянальнай кансалідацыі палякаў, які ўзмацніўся ў XVII стагоддзі. У рамках шматнацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай (утворана ў 1569 г. уніяй з Вялікім Княствам Літоўскім) — адбываўся працэс кансалідацыі польскай нацыі. Гэты працэс ускладніўся з канца XVIII ст. у сувязі з трыма раздзеламі Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795) паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй і стратай адзінай польскай дзяржаўнасці. У канцы XVIII—XIX ст. у захаванні і росце нацыянальнай самасвядомасці палякаў выбітную ролю адыгралі нацыянальна-вызваленчыя рухі (паўстанні 1794, 1830—31, 1846, 1848, 1863—64); польскі народ захоўваў прыхільнасць радзіме, роднай мове і звычаям.
Пасля Першай сусветнай вайны ўтварылася незалежная Польская Рэспубліка (1918—1939).
Рассяленне
Як паказаў перапіс насельніцтва 2002, палякі складаюць 96,7 % насельніцтва Польшчы. У значнай колькасці жывуць таксама ў іншых краінах: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Бразілія, Канада, Аргенціна, Беларусь, Літва, Украіна, Аўстралія і інш.
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 1999, палякі складаюць 3,9 % насельніцтва краіны — перапіс зарэгістраваў 396 тыс. палякаў. На Беларусі палякі жывуць галоўным чынам у Гродзенскай вобласці, у раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Польшчай і Літвой. У Воранаўскім раёне палякі складаюць больш за 80 % жыхароў. Большая частка палякаў Беларусі назвала роднай мовай, а таксама мовай ужыванай дома беларускую, таксама сярод іх распаўсюджаны польская і руская мовы. Палякі на Беларусі
Амаль усе веруючыя палякі належаць да католікаў.
Літаратура
Супольнасць традыцыі ― садружнаць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 399 с. — (Беларусіка=Albaruthenica; кн. 34).
Катэгорыя:Народы Еўропы *