Элеанора Англійская (13 кастрычніка 1162 — 31 кастрычніка 1214) — каралева Кастыліі і Таледа, жонка Альфонса VIII. Бацькамі Элеаноры былі Генрых II Плантагенет і Аліенора Аквітанская.

Біяграфія thumb|left|Заручыны Альфонса Кастыльскага і Элеаноры Плантагенет.

Элеанора нарадзілася ў замку Дамфрон, у Нармандыі, і была ахрышчана Анры дэ Марсі. Яна была шостым дзіцем і другой дачкой караля Генрыха II і Аліеноры, герцагіні Аквітаніі. Ёй далі гэта імя ў гонар маці, чыё імя «Элеанора» (ці Аліенора), якое раней не сустракалася, магчыма звязана з грэчаскім імем Алена. Па іншай версіі, яно паходзіць з аксітанскай мовы, і Элеанора проста значыць «іншая Аэнор», гэта значыць Элеанора Аквітанская атрымала сваё імя ад сваёй маці, якую клікалі Аэнор.

Сям'я thumb|злева|Элеанора

Элеанора была малодшай сястрой Марыі Шампанскай і Аліксы Французскай па маці. Таксама была малодшай роднай сястрой Вільяма, Генрыха Маладога, Мацільды Плантагенет, Рычарда I Ільвінае Сэрца і Джэфры II Плантагенета, герцага Брэтані. Яна была таксама старэйшай сястрой каралевы Іааны Англійскай і караля Іаана Беззямельнага.

Дзеці Выжылыя дзеці ад шлюбу Элеаноры і Альфонса VIII:Weir, 64.

ІмяНараджэннеСмерцьЗаўвагіБерэнгарыяБургас, 1 студзеня/чэрвеня 1180Лас Хуэльгас каля Бургаса, 8 лістапада 1246СанчаБургас, 5 красавіка 118126 ліпеня 1181Спадчыннік трона па нараджэнні, памёр ва ўзросце чатырох месяцаў.Санча20/28 сакавіка 11823 лютага 1184/16 кастрычніка 1185Памёр у раннім дзяцінстве.Анрыліпень? 1182студзень 1184Спадчыннік трона па нараджэнні, верагодна блізніца Санча.Фернандастудзень 11841184?Спадчыннік трона па нараджэнні, памёр у раннім дзяцінстве.Санчакаля 11851199Урака1186/28 май 1187Каімбра, 3 лістапада 1220Бланка КастыльскаяПаленсія, 4 сакавіка 1188Парыж, 27 лістапада 1252ФернандаКуэнка , 29 верасня 1189Мадрыд, 14 кастрычніка 1211МафальдаПаленсія, 1191Саламанка, 1211Канстанца1195Лас Хуэльгас, 1243Леанора1202Лас Хуэльгас, 1244Энрыке I Вальядолід, 14 красавіка 1204Паленсія, 6 чэрвеня 1217Адзіны выжылы сын, атрымаў у спадчыну трон бацькі ў 1214 годзе.

Радавод

</center>

Літаратура Fraser, Antonia. The Middle Ages, A Royal History of England. University of California Press, 2000. ISBN 0-520-22799-9. Gillingham, John. «Events and Opinions: Norman and English Views of Aquitaine, c.1152—c.1204.» The World of Eleanor of Aquitaine: Literature and Society in Southern France between the Eleventh and Twelfth Centuries, edd. Marcus Bull and Catherine Léglu. Woodbridge: Boydell Press, 2005. ISBN 1-84383-114-7. Rada Jiménez, Rodrigo. Historia de los hechos de España. Weir, Alison. Britain’s Royal Families: The Complete Genealogy. London: Vintage Books, 2008. ISBN 0-09-953973-X. Wheeler, Bonnie, and Parsons, John Carmi. Eleanor of Aquitaine: Lord and Lady. Palgrave Macmillan, 2002. ISBN 0-230-60236-3.

Спасылкі

Adrian Fletcher’s Paradoxplace — Leonora’s Tomb in the Cistercian Nunnery of Santa Maria de Real Huelgas in Burgos, Spain

Катэгорыя:Плантагенеты Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя