Заходнепалеская іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, адметная своеасаблівай мастацкай мовай і вобразным ладамТРАДИЦИОННАЯ БЕЛОРУССКАЯ ИКОНОПИСЬ 14 — 18 ВЕКОВ .

Геаграфічная распаўсюджанасць Як вынікае з назвы, да школы адносяць творы, створаныя на тэрыторыі Заходняга Палесся.

Гісторыя развіцця Яе фарміраванне, верагодна, пачалося з другой паловы XVI стагоддзя, але яе найбольш характэрныя рысы склаліся ўсё ж у XVII стагоддзі. Менавіта ў гэты і больш позні час актывізуецца дзейнасць шэрагу манастыроў: Барысаглебскага ў Тураве, Спаскага ў Кобрыне, Траецкага і Спаскага ў Драгічыне, Сімяонаўскага ў Брэсце і шэрагу іншых, пры якіх працавалі іканапісныя майстэрні і асобныя аўтары. З XVII стагоддзя іконы пачалі пісаць не толькі на дошках, пакрытых лейкасным грунтам, але і на палатне, нацягнутым на падрамнік або на драўляную аснову.

Асаблівасці На фарміраванне адметных асаблівасцей заходнепалескай школы паўплывала адмова ад традыцыйных прамалёвак, якія ўжо не стрымлівалі творчую фантазію, давалі магчымасць больш вольна трактаваць біблейскія сюжэты. З гэтым звязана злучэнне ў абразах узнёсла-паэтычных трактовак і жанравых матываў, іх мажорная і ўрачыстая колеравая гама.

Пінская школа

Столінская школа Столінская школа — умоўная назва тыпу абразоў, знойдзеных упершыню на Століншчыне. Іх стыль нагадвае спосаб малявання вядомых польска-ўкраінскіх майстэрняў , аднак адрозніваюцца большай далікатнасцю і лірызмам.

Майстры 250px|thumb|«Цалаванне Іакіма і Ганны. Благавесце Ганне» Маларыцкага майстра

Маларыцкі майстар

Сярод іншых невядомых іканапісцаў Заходняга Палесся вылучаецца постаць так званага Маларыцкага майстра, які жыў і працаваў у 1648—1650 гг. у вёсцы Малая Рыта, іншых звестак пра асобу мастака не захавалася. Да нашага часу захаваліся толькі чатыры іконы, якія прыпісваюць гэтаму майстру.

Зёлаўскі майстар 180px|thumb|злева|«Сашэсце Святога Духа на апосталаў» Зёлаўскага майстра Яшчэ менш вядома пра яскравага майстра другой паловы XVIII стагоддзя з в. Зёлава (Драгічынскі раён). Яму прыпісваюць аўтарства абразоў «Сашэсце Святога Духа на апосталаў», «Апосталы з прыладамі катаванняў», «Апосталы Пётр і Павел», «Архангел Міхаіл», «Дабравешчанне», «Тройца новазапаветная», «Прарокі», абраз-таблетка «Святыя Мікола і Марыя», «Фама і Іаан», «Майсей і Данііл», «Дабравешчанне» з Зёлаўскай Свята-Троіцкай царквыЗёлава / Свята-Троіцкая царква, якія, як відаць, былі напісаны ў Тараканьскім Богаяўленскім манастыры.

Іконы

Блакітнае Успенне

thumb|150px|«Блакітнае Успенне» Яркім прыкладам візантыйскай традыцыі ў беларускім іканапісе з’яўляецца абраз «Блакітнае Успенне» 15 стагоддзя, які доўгі час быў упрыгожваннем экспазіцыі старажытнарускага жывапісу Траццякоўскай галерэі ў МасквеО. Д. Баженова. Византийская традиция в белорусском искусстве 15 века . Гэты выдатны помнік сярэднявечнага мастацтва ніколі не адносілі ні да гісторыі беларускага іканапісу, ні да італа-крыцкай школы, але беларускі вучоны А. А. Ярашэвіч даказаў прыналежнасць «Блакітнага Успення» да беларускай культуры. Помнік у 1914—1917 гадах быў вывезены з Мінска ў Маскву ў калекцыю вядомага збіральніка старажытнарускай жывапісу . Пасля рэарганізацыі прыватных збораў Масквы, абраз стаў здабыткам Траццякоўскай галерэі. Ікона апублікавана як помнік беларускага жывапісу Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Живопись Белоруссии 12—18 веков»Минск, 1980. Илл. 14,15,16..

Вывучэнне Палескі іканапіс вывучаны слабаИконопись Пинщины . Да нашага часу не захаваліся творы палескай іканапіснай школы, створаныя раней за XV стагоддзе, а захаваныя высокамастацкія абразы XV — пачатку XVI ст., з прычыны іх малой колькасці і стылявой неаднароднасці, амаль не падуладны абагульняючаму аналізуШматаў В. і др. Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. Мн., 2002. с. 88.

У 2002 годзе фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва фінансаваў выданне кнігі «Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.», чым быў адзначаны ўнёсак старажытнай палескай культуры ў агульнабеларускі культурны кантэкст«Сей Образъ Сооружіл…» .

Крыніцы

Літаратура Ярашэвіч А. А. Гістарычныя ўмовы развіцця заходнепалескага іканапісу // Іканапіс Заходняга Палесся 16-19 вв. Мінск, 2002.С. 64—66. Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. / В. Ф. Шматаў, Э. І. Вецер, М. П. Мельнікаў і інш.; навук. рэд. В. Ф. Шматаў; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. — Мінск: Бел. навука, 2002. — С. 180, 190. Яницкая П. А. Выставка «Иконопись белорусского Полесья XVII—XVIII в.в.», как способ познания историко-художественного наследия народной культуры. // I Няфедаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць. Зб. матэрыялаў Міжнароднай навукова-творчай канферэнцыі (Мінск, 18 — 19 лютага 2003 г.). — Мн.: БелДАМ, 2004. — С. 190—193 Быцьева І. М., Хадыка Ю. В. Група абразоў другой палавіны XVII ст. з Брэста./ Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даслед.: Зб. арт./ АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. С. В. Марцэлеў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — С.30 — 34. Вецер Э. І. Асаблівасці жывапісу столінскага рэгіена./ Помнікі культуры: Новыя адкрыцці [Зб. артыкулаў] / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; [Рэд. С. В. Марцэлеў]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С.39 — 43 Шматаў В. Ф., Вецер Э. І., Мельнікаў М. П. і інш. Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. Мн. 2002.

Спасылкі

«Сей Образъ Сооружіл…» Иконопись Пинщины

Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Заходняе Палессе Катэгорыя:Іканапіс Беларусі