Юзаф Трыпуцька (; , в. Маліноўшчына, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — ) — шведскі мовазнавец-славіст.

Скончыў Гімназію імя Генрыка Сянкевіча ў Вілейцы (1929), Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні (1934). Выехаў у Хельсінкі выкладаць польскую мову. З 1940 года ва Упсальскім універсітэце (Швецыя), з 1966 года прафесар славянскіх моў.

У працах «Мова Уладзіслава Сыракомлі» (т. 1—2, 1955—1957), «Пра мову ўспамінаў Францішка Міцкевіча» (1970) адзначаў беларусізмы аўтараў, спасылаўся на працы Я. Карскага, іншых беларускіх мовазнаўцаў. Аўтар працы пра славянскія, у т.л. беларускія прыслоўі, беларускія рэаліі ў творчасці Э. Ажэшкі.

Складальнік каталога старадрукаў з Кароны і ВКЛ, у тым ліку кірылічных, у зборах бібліятэкі Упсальскага ўніверстэтаTrypućko, Józef, Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958.. Перапісваўся з Адамам Мальдзісам.

Літаратура Саламевіч І. Трыпуцька // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Швецыі