Лы́шчыцы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 25 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, за 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, 4 кіламетры ад аўтадарогі Каменец — Высокае.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя, калі вёску паводле прывілея атрымаў Леў Лышчынскі, які паходзіў з Вільні. Ён меў трох сыноў: Канстанціна, Станіслава і Івана. У Канстанціна нарадзіўся сын Геранім, які быў бацькам Казіміра Лышчынскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1817 годзе К. Віслоцкі пабудаваў праваслаўную драўляную царкву са званіцай. У 1878 годзе працавалі ветраны млын, карчма. У 1886 годзе вёска — цэнтр Лышчыцкай воласці, у якую ўваходзілі 17 сёл (380 двароў).
У 1905 годзе чыгуначная станцыя Лышчыцы на паўднёва-заходнім напрамку. Былі размешчаны тэлеграфічная станцыя, участкі: па воінскай павіннасці, валаснога сельскага фельчара, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Лышчыцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года вёска, фальварак, чыгуначная станцыя. У 1924 годзе працавалі 5 млыноў, цагельня. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ, якая ўваходзіла ў Брэсцкую акруговую арганізацыю. 7 лістапада 1926 года большасць сялян вёскі пад лозунгамі КПЗБ удзельнічалі ў дэманстрацыі.
У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. У студзені 1949 года 70 з 89 гаспадарак уступілі ў калгас імя Мічурына. Паводле перапісу 1959 года — пасёлак (331 жыхар) і вёска (315 жыхароў). У хуткім часе яны склалі адзін населены пункт.
Насельніцтва 95 двароў, 484 жыхары (1878) 33 двары, 386 жыхароў (1886) 60 двароў, 475 жыхароў (1897) 574 жыхары (1905) 52 двары, 347 жыхароў (1921) 100 двароў, 603 жыхары (1940) 282 жыхары (1970) 65 гаспадарак, 160 жыхароў (1997) 56 гаспадарак, 93 жыхары (2005)
Інфраструктура
Цэнтр сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава». Працуюць сярэдняя школа, клуб, дзіцячы сад, аптэка, бібліятэка, аддзяленне сувязі, участковая бальніца, 2 магазіны.
Славутасці Сядзіба Віслоцкіх Магіла ахвяр фашызму (1942—1944) —
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Казімір Лышчынскі (1634—1689) — беларускі мысляр, філосаф і атэіст. Таццяна Барысаўна Мароз (нар. 1963) — беларускі архітэктар. Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч (нар. 1942) — беларускі гісторык, прафесар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна